Павал Церашковіч – этнолаг, гісторык і культурны антраполаг. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт. У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1986 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. Стажаваўся ў Пітсбургскім (1996) і Оксфардскім універсітэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцый у Хельсінкскім універсітэце, у перыяд з 1999 па 2004 год — у Люблінскім універсітэце ім. Марыі Складоўскай-Кюры. Заснавальнік кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў БДУ. Узначальваў кафедру з часу яе стварэння 30 чэрвеня 2001 года да сакавіка 2008 года. З 2008 года па студзень 2014 года выкладаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з'яўляўся (з 2 траўня 2009 года) старшынёй сената ЕГУ склікання 2009—2012 гадоў.
(Фота: svaboda.org)
Ня маеце акаўнту? Зарэгіструйцеся
Забыліся пароль?
DRM - гэта адмысловая сістэма абароны файлаў ад незаконнага капіяваньня. Больш падрабязна