Апрацоўка заказаў:

Дні апрацоўкі заказаў: Пн аў ср чц пт сб ндз

Час апрацоўкі заказаў: ад 9.00 да 24.00

Спосабы аплаты:

Дастаўка электронных выданьняў:

Дні дастаўкі электронных выданьняў: Пн аў ср чц пт сб ндз

Умовы дастаўкі электронных выданьняў:

Дасылаецца спасылка на файлы PDF або EPUB на паштовую скрыню кліента

Геаграфія дастаўкі электронных выданьняў:

Цэлы сьвет

 

Заказ тавараў

Трэба зарэгістравацца на сайце для набыцьця тавараў. Пасьля ўваходу пад сваім лагінам вы можаце выбраць неабходны тавар і дадаць яго ў кошык, націснуўшы на кнопку "Дадаць у кошык". У выпадку куплі электроннага тавара ва ўсплываючым акне вы павінны выбраць фармат файла, які вы хочаце набыць (pdf ці epub). Выбраўшы фармат,  вы ўбачыце новае ўсплываючае акно з паведамленьнем аб пасьпяховым дадаваньні тавара ў кошык. Вам будзе прапанавана працягнуць куплю ці перайсьці ў кошык. У кошыку вы можаце ўбачыць сьпіс замоўленых вамі тавараў і, пры неабходнасьці, выдаліць непатрэбныя тавары ці ўдакладніць колькасьць асобнікаў (для друкаваных выданьняў). Пасьля, націснуўшы на кнопку "Аформіць пакупку", вы павінны будзеце выбраць неабходныя ўмовы.

  1. Уважліва прачытаць і пацьвердзіць умову выкарыстаньня электронных выданьняў;
  2. Выбраць спосаб аплаты;
  3. На старонцы квітка вы можаце праверыць усе дадзеныя, убачыць фінальную суму з улікам паслугі па абароне DRM. Таксама вы можаце захаваць квіток у фармаце pdf ці раздрукаваць. У выпадку, калі ўсе дадзеныя, якія вы ўвялі, правільныя, трэба націснуць на "Пацьвердзіць заказ". Вы будзеце перанакіраваныя на старонку плацежных сыстэм.

 

Пасьля аплаты на вашу паштовую скрыню, пададзеную пры рэгістрацыі, прыйдзе электронны ліст з апісаньнем вашага заказу. 


Дастаўка тавараў

Дастаўка электронных выданьняў, абароненых DRM, ажыцьцяўляецца шляхам перасылкі на паштовую скрыню, пададзеную пры рэгістрацыі, электроннага ліста, які зьмяшчае спасылку на набыты файл.

Калі электроннае выданьне не абаронена DRM, вы зможаце спампаваць выбраны фармат файла адразу пасьля аплаты.


Дадаткова

Пасьля правядзеньня аплаты з выкарыстаньнем банкаўскай карткі неабходна захоўваць атрыманыя квіткі (пацьверджаньне аб аплаце, атрыманае ў інтэрнэт-краме arche.press) для праверкі з выпіскай з карты-рахунку (з мэтай пацьверджаньня праведзеных апэрацый у выпадку ўзьнікненьня спрэчных сытуацый).

У выпадку, калі вы аплацілі, але не атрымалі заказу, вам неабходна паведаміць пра гэта праз наш кантактны адрас [email protected] ці праз тэлефон +48570878686


Абарона файлаў

Многія файлы ў фармаце PDF і EPUB абаронены сыстэмай мэнэджмэнту лічбавых правоў (англ. Digital rights management) ад нелегальнага капіяваньня і выпадковага абмену. 

Прагляд абароненых файлаў PDF ажыцьцяўляецца з дапамогай адмысловай праграмы HoGo Viewer, якая даступная пад Windows, Android і iOs.

Прагляд абароненых файлаў EPUB ажыцьцяўляецца онлайн а таксама з дапамогай адмысловай праграмы Helicon Books Reader, якая даступная пад Android і iOs.
 

Спампаваць праграму HoGo Viewer

 

Спампаваць праграму Helicon Books Reader

 

Апрацоўка файлаў PDF і EPUB з мэтай захаваньня аўтарскіх правоў адбываецца ўручную.

 

Доступ да набытых файлаў у фармаце PDF і EPUB надаецца:

У надзвычайных выпадках тэрмін доступу да набытых файлаў у фармаце PDF і EPUB можа падлягаць зьменам.

Пасьля апрацоўкі файла вам на электронную скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем заканчэньня працэдуры і спасылкай на ваш файл.