Што такое DRM? Як чытаць файлы, абароненыя з дапамогай DRM?
Электронныя выданьні ARCHE ў фарматах PDF і EPUB абароненыя з дапамогаю DRM (digital rights management) – сродкамі абароны аўтарскіх правоў.
Набытыя электронныя выданьні ARCHE прызначаныя для прыватнага карыстаньня. Перадача файлаў трэцім асобам і выкладаньне выданьняў або іхных частак у вольны доступ НЕ ДАПУСКАЕЦЦА!
Апрацоўка аплачаных электронных заказаў:
Вы стварылі заказ (праз функцыю «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу») з электронным выданьнем у фармаце PDF або EPUB ды аплацілі яго на сайце. Пасьля ўдалае аплаты статус заказу зьменіцца з “Створаны” на “Аплачаны” . Яго можна спраўдзіць у разьдзеле Прыватны кабінэт –> Гісторыя заказаў:
https://arche.press/user/profile
Ваш аплачаны заказ апрацуюць:
-
у працоўныя дні паміж 9.00 і 19.00 – празь 5-60 хв. пасьля правядзеньня аплаты;
-
у працоўныя дні паміж 19.00 і 24.00 – празь 5-120 хв. пасьля правядзеньня аплаты;
-
у працоўныя дні паміж 0.00 і 9.00 гадзінамі і ў выхадныя дні не пазьней чым праз 9 гадзінаў пасьля правядзеньня аплаты.
Пасьля апрацоўкі заказу на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем.
З дапамагою сэрвісу HoGo набыты PDF файл абараняецца й прывязваецца да вашага e-mail адрасу. Такі файл можна праглядаць 2 спосабамі:
І. Прагляд на кампутары праз праграму Adobe Reader (для Windows) або Adobe Digital Edition (для Mac)
Увага: прагляд абароненых файлаў у фармаце PDF у сыстэме Linux не падтрымваецца.
У лісьце з пацьверджаньнем пасьля апрацоўкі заказу зьмяшчаецца спасылка на спампоўваньне PDF файлу.
1) Спампуйце файл, перайшоўшы па спасылцы й націснуўшы Download. Спампоўваць файл можна ня больш за 3 разы.
2) Для прагляду PDF трэба ўсталяваць праграму Adobe Reader
3) Адчынеце PDF файл у праграме Adobe Reader
4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.press
5) На Ваш e-mail прыйдзе код
6) Пазначце код і пацьвердзіце.
PDF файл гатовы для прагляду
II. Прагляд на кампутары (Windows), смартфоне й пляншэце (Android ды iOS) праз праграму HoGo Viewer.
Пасьля апрацоўкі заказу набыты PDF файл будзе таксама даступны для прагляду праз праграму HoGo Viewer.
а) Кампутар (Windows XP, Vista, 7, 8/8.1 і 10)
1) Усталюйце праграму Adobe Reader
2) Усталюйце праграму HoGo Viewer
http://bookend.keyring.net/dl/clsw/hogo/bookendsetup_hogo.exe
3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)
4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.by
5) На Ваш e-mail прыйдзе код
6) Пазначце код і пацьвердзіце.
7) Націсьніце Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.
8) Абярэце патрэбны файл і націсьніце Download – выданьне спампуецца лякальна на кампутар і будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.
9) Двойчы пстрыкніце на патрэбнае выданьне ў акне праграмы - PDF файл адчыніцца для прагляду.
Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.
Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.
Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (націснуўшы правую кнопку мышкі й абраўшы “Put back to the Cloud Library”) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.
б) Смартфон й пляншэт:
- Android (вэрсія 4.4 і пазьнейшыя)
- іOS (вэрсія 4.3 і пазьнейшыя)
1) Усталюйце праграму Adobe Reader
- Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.adobe.reader&hl=en
- іOS
https://itunes.apple.com/us/app/adobe-acrobat-reader-view/id469337564?mt=8
2) Усталюйце праграму HoGo Viewer
- Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=net.keyring.hogo&hl=ru
- іOS
https://itunes.apple.com/ru/app/hogo-viewer/id540674502?mt=8
3) Запусьцеце праграму HoGo Viewer (патрэбнае інтэрнэт-злучэньне)
4) Увядзеце e-mail, каторы вы пазначылі пры рэгістрацыі на сайце arche.press
5) Пазначце код, каторы прыйшоў на вашую пошту, і пацьвердзіце.
6) Адкрыецца разьдзел Cloud Library – гэта воблака, на каторым знаходзяцца набытыя Вамі PDF файлы.
7) Абярэце патрэбны файл і націсьце Download – выданьне спампуецца лякальна на прыладу й будзе даступнае для прагляду праз HoGo Viewer.
8) Націсьніце Bookshelf (кніжная паліца) – месца, дзе знаходзяцца спампаваныя з воблака PDF файлы.
9) Пстрыкніце на патрэбнае выданьне - PDF файл адчыніцца для прагляду.
Заўвага: пасьля таго, як Вы спампавалі файл з воблака, вам больш не спатрэбіцца інтэрнэт- злучэньне. Вы можаце запускаць праграму HoGo Viewer і адразу чытаць без абмежаваньняў спампаваныя раней PDF файлы.
Кожны файл можна адначасна чытаць на 2 розных прыладах.
Вы можаце перамясьціць спампаваны файл назад на воблака (Put back to the Cloud Library) і спампаваць яго пазьней на гэтую ці іншую прыладу для прагляду.
З дапамагою сэрвісу Helicon набыты EPUB файл абараняецца й прывязваецца да вашага e-mail адрасу.
Калі Вы ўпершыню купілі EPUB файл у кнігарні ARCHE, таксама прыйдзе ліст “Доступ у воблака Helicon” з інфармацыяй пра створаны для Вас акаўнт на сэрвісе Helicon (лагін і ўнікальны пароль).
Увага: Вы можаце пазьней зьмяніць пароль у наладах сэрвісу.
Пасьля апрацоўкі заказу на Вашую паштовую скрыню прыйдзе ліст з пацьверджаньнем.
EPUB файл файл можна праглядаць наступнымі спосабамі:
І. Прагляд на кампутары (Windows, Linux, Mac), смартфоне й пляншэце (Android, iOS, Windows Phone) праз інтэрнэт-браўзэр:
1) Зайдзеце на сайт сэрвісу Helicon:
https://online.heliconbooks.com/
-
Увядзіце ваш эмэйл і пароль, што быў дасланы вам у лісце.
Вы зайшлі ў сваё воблака на сэрвісе Helicon. Тут знаходзяцца набытыя Вамі EPUB файлы.
II Прагляд праз адмысловую праграму Helicon Book EPUB3 Reader
Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=com.heliconbooks.epub.epubreader&hl=en
iOS
https://itunes.apple.com/il/app/helicon-reader/id963284901?mt=8
Заўвага: калі вы наступным разам зойдзеце ў праграму Helicon Book EPUB3 Reader, для чытаньня кніг інтэрнэт-злучэньне й увод паролю не спатрэбіцца.
-
У вобласьць Existing user (Існы карыстальнік) увядзеце e-mail і пароль, каторы Вы атрымалі ў лісьце “Доступ у воблака Helicon” пасьля аплаты заказу.
-
Націсьніце Login
-
Каб пачаць чытаць патрэбнае выданьне, націсьніце на яго.
-
Усталюйце праграму на смартфон або пляншэт
-
Запусьцеце праграму
-
Патрэбнае інтэрнэт-злучэньне: націсьнеце на Кабінэт (1), а тады Login (2)
-
Увядзеце e-mail і пароль, каторы Вы атрымалі ў лісьце “Доступ у воблака Helicon” пасьля аплаты заказу.
-
Націсьніце Login
-
Вы зайшлі ў сваё воблака на сэрвісе Helicon. Тут знаходзяцца набытыя Вамі EPUB файлы.
-
Каб пачаць чытаць патрэбнае выданьне, націсьніце на яго.
-
У разе ўзьнікненьня пытаньняў лістуйце на адрас [email protected]