Як заказаць выданьне
Для набыцьця тавараў на сайце трэба зарэгістравацца. Пасьля ўваходу пад сваім лагінам вы можаце выбраць неабходны тавар і дадаць яго ў кошык, націснуўшы на кнопку "Дадаць у кошык". Для куплі электроннага тавара ва ўсплываючым акне вы павінны выбраць фармат файла, які вы хочаце набыць (pdf ці epub). Выбраўшы фармат, вы ўбачыце новае ўсплываючае акно з паведамленьнем аб пасьпяховым дадаваньні тавара ў кошык. Вам будзе прапанавана працягнуць куплю ці перайсьці ў кошык. У кошыку вы можаце ўбачыць сьпіс замоўленых вамі тавараў і, пры неабходнасьці, выдаліць непатрэбныя тавары. Пасьля, націснуўшы на кнопку "Аформіць пакупку", вы павінны будзеце выбраць неабходныя ўмовы:
- Уважліва прачытаць і пацьвердзіць умову выкарыстаньня электронных выданьняў;
- Выбраць спосаб аплаты;
На старонцы квітка вы можаце праверыць усе дадзеныя, убачыць фінальную суму з улікам паслугі па абароне DRM. Таксама вы можаце захаваць квіток у фармаце pdf ці раздрукаваць. У выпадку, калі ўсе дадзеныя, якія вы ўвялі, правільныя, трэба націснуць на "Пацьвердзіць заказ". Вы будзеце перанакіраваныя на старонку плацежных сыстэм.
Пасьля аплаты на вашу паштовую скрыню, пададзеную пры рэгістрацыі, прыйдзе электронны ліст з апісаньнем вашага заказу.