Усевалад Янчэўскі – нар. 1976, палітык, журналіст. Быў актывістам прэзыдэнцкай кампаніі (1994) А. Лукашэнкі, членам перадвыбарнага штабу С. Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет (1995). Уваходзіў у партыю «Славянскі сабор „Белая Русь”». У 1998 скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у 2000 – факультэт міжнародных дачыненьняў таго ж унівэрсытэту. Некалькі гадоў у рангу першага сакратара Цэнтральнага камітэту ўзначальваў Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). У 2005 прызначаны галоўным рэдактарам створанага Адміністрацыяй прэзыдэнта часопісу «Планета».
(Фота: eurobelarus.info)