Алег Манаеў – нар. 1952, сацыёляг. У 1974 скончыў БДУ. Кандыдат філязофскіх навук (1983), доктар сацыялягічных навук (1991). У 1992–1999 – прафэсар катэдры сацыялёгіі БДУ. З 1992 – дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), закрытага беларускімі ўладамі вясной 2005 і вымушанага перарэгістравацца ў Літоўскай Рэспубліцы.
У 1990 быў адным з арганізатараў Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Беларусі (сёньняшняя АГП). У 1992 стаў адным з заснавальнікаў, а затым старшынём праўленьня Беларускага фонду Сораса. У сфэру яго навуковых інтарэсаў уваходзяць:праблемы мас-мэдыяў і дэмакратыі, тэарэтычныя праблемы эфэктыўнасьці СМІ, уплыў СМІ на індывідуальнасьць.
(Фота: svaboda.org)