Васіль Лявонаў – (1938 - 2015), гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў загадчыкам сельгасаддзелу ЦК КПБ, першым сакратаром Магілёўскага абкаму КПБ. Займаючы гэтую пасаду, даў згоду на назначэньне Аляксандра Лукашэнкі дырэктарам саўгасу «Гарадзец». Падтрымаў А. Лукашэнку падчас выбараў народных дэпутатаў СССР (1988) у альтэрнатыву старшыню Дзяржпляну БССР Вячаславу Кебічу. Пасьля забароны КПБ у 1991 быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Германіі. 4 жніўня 1994 быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі, а 23 жніўня 1994 – пераназначаны міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь. 11 лістапада 1997 быў арыштаваны ў сваім працоўным кабінэце. Арышт трансьлявалі на тэлебачаньні. 14 лістапада 1997 А. Лукашэнка, выступаючы ў АПА «Расьсьвет» Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці, публічна абвінаваціў В. Лявонава ў датычнасьці да забойства кіраўніка службы кантролю прэзыдэнта па Магілёўскай вобласьці Яўгена Мікалуцкага. Пасьля выхаду з турмы – старшыня папячыцельскай рады зарэгістраванага ў Расеі беларуска-расейскага фонду «За новую Беларусь».
(Фота: eurobelarus.info)