Ірына Шаблоўская (1939 – 2004) – доктар філалагічных навук, прафесар БДУ, дзе больш за трыццаць гадоў выкладала замежную літаратуру, а з 1979 па 2001 г. узначальвала кафедру замежнай літаратуры. Аўтар навуковых прац на славістыцы, чэшскай літаратуры, сусветнай літаратуры XX ст., навучальных дапаможнікаў для студэнтаў, выкладчыкаў сярэдніх і спецыяльных установаў, метадычных распрацовак. Даследчык чэшскай літаратуры I. Шаблоўская вядомая і як перакладчык мастацкіх твораў з чэшскай мовы на беларускую і рускую, як аўтар першай на Беларусі праграмы “Гісторыя чэшскай літаратуры” для студэнтаў-славістаў БДУ. Лаўрэат прэміі году за найлепшы крытычны артыкул “Чэшская літаратура: далёкая і блізкая”, надрукаваны ў часопісе “Полымя” ў 1997 г. (Фота: http://prajdzisvet.org)