Севярын Квяткоўскі (нар. 1973) - літаратар, журналіст, блогер. Працаваў журналістам на «Radio 101,2 FM» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу budzma.org (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012). Таксама аўтар ідэі і суаўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). (Фота: svaboda.org)