Іна Снарская — беларуская і ўкраінская паэтка. Нарадзілася ў Полацку на Беларусі, скончыла Новаполацкі політэхнічны інстытут, атрымала дыплом інжынера-будаўніка. Выйшла замуж за ўкраінца і пераехала з ім у Палтаву. Працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага будаўнічага інстытуту, але занялася журналістыкай. Скончыла філалагічны факультэт Палтаўскага педагагічнага універсітэту. Стала тэлежурналістам, з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны.