Францішак Буяк (Bujak) (1875—1953) — даследчык эканамічнай і сацыяльнай гісторыі Польшчы, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове; звязаны з Польскай народнай партыяй «Пяст» і з Народнай партыяй (Stronnictwo Ludowe). Аўтар першай сацыялагічнай манаграфіі, прысвечанай вёсцы: Bujak F. Żmiąca, wieś powiatu limanowskiego. Stosunki gospodarcze i społeczne. Kraków, 1903. Стварыў польскую даследчыцкую школу эканамічнай гісторыі.