Стэфан Чарноўскі (Czarnowski) (1879—1937) — сацыёлаг, рэлігіязнаўца, гісторык культуры, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. Шырокая падборка ягоных прац «Społeczeństwo — kultura» (1939) была выдадзена як першы том Сацыялагічнай бібліятэкі Польскага сацыялагічнага інстытута, галоўным рэдактарам якой быў Абрэмбскі.