Чэслаў Зберанскі (Zbierański) (1885—1982) — авіяканструктар, служыў у Легіёнах. У 1930-я гг. быў старастам Лунінецкага павета. Падчас Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Вялікабрытаніі, пасля вайны дзеяч польскай эміграцыі ў ЗША. Аўтар працы «Межы Польшчы і расійскі імперыялізм» («Granice Polski a imperializm rosyjski») (Таронта, 1944).