Вітольд Станевіч (Staniewicz) (1887—1966) — прафесар эканомікі земляробства, у 1930-я гг. рэктар Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. У 1926—1930 гг. міністр зямельных рэформаў, быў звязаны з Галоўнай школай сельскай гаспадаркі і Дзяржаўным навуковым інстытутам сельскай гаспадаркі ў Пулавах. Паўнамоцны член Інстытута даследаванняў нацыянальных спраў. Пасля Другой сусветнай вайны быў прафесарам Познаньскага ўніверсітэта. Сярод іншага аўтар гістарычна-эканамічнай манаграфіі вёскі, з якой паходзіла ягоная сям’я: Staniewicz W. Matujzy Bołondziszki, wieś powiatu lidzkiego. Studium społeczne i gospodarcze. Wilno, 1923.