Аркадзь Рух (нарадзіўся ў 1974 г.) — літаратурны крытык, публіцыст. Літаратурная дзейнасць найперш звязаная з жанрамі фантастыкі і фэнтэзі. Сталы аўтар часопіса «ПИТЕРbook-плюс» і парталу LitRes. Супрацоўнічаў з украінскімі, расейскімі і прыбалцкімі выдавецтвамі. У Беларусі бачыць велізарную нішу для кнігавыдання.