Андрэй Вардамацкі - сацыёлаг, палітолаг. Доктар сацыялагічных навук (1992), кандыдат філасофскіх навук (1983). Кіраўнік прыватнай даследчай лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў "НОВАК" (Менск), якая валодае ўласнай сацыялягічнай сеткай.

Сябра міжнародных арганізацый сацыёлагаў WAPOR, ESOMAR, удзельнік іх кангрэсаў у Давосе, Гаазе, Стамбуле, Берліне, Парыжы. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку кніг «Аксіяметрыя - навука аб вымярэнні каштоўнасцяў" (1992) «Сістэма маральнай рэгуляцыі паводзін асобы» (1987).

(Фота: belarusprofile.com)