На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.). Электроннае выданьне

Код тавару: 3051

Год: 2014

Аўтар(ы): Цемушаў Віктар

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”

9.90 EUR

На ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага (сярэдзіна XIV — першая палова XVI ст.) / В.М. Цемушаў; пераклад з рускай мовы Н. Бакшанская, М. Мартысевіч, С. Цемушаў. — Смаленск: Інбелкульт,  2014. — 464 с. Наклад 1000 асобнікаў.
 
Дадзеная кніга ўяўляе з сябе тэматычны збор прац вядомага беларускага гісторыка, спецыяліста па гістарычнай геаграфіі, картографа Віктара Цемушава. Асобныя раздзелы кнігі ўпершыню ў айчыннай гістарыяграфіі дазваляюць прасачыць трансфармацыю ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага на працягу XIV — першай паловы XVI ст. Вызначанне літоўска-маскоўскай мяжы разглядаецца на фоне развіцця адносін дзвюх найбуйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы: ад першых тэрытарыяльных кантактаў і канфліктаў другой паловы XIV ст. да ўсталявання трывалай мяжы і памежных войнаў  XV — першай  трэці XVI  ст. Асобны раздзел прысвечаны лёсу Гомейскай воласці, якая на працягу доўгага часу займала памежнае становішча паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім. У дадатку змешчаны працы аўтара па праблемах гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і рэгіянальнай гісторыі, звязаныя з агульнай тэмай. Значную каштоўнасць кнізе надаюць гістарычныя карты, шэраг з якіх надрукаваныя ўпершыню.
 
ISBN 978-5-9904531-2-8

Асобныя часткi: