Кніга магістрата места Полацка 1727 г. Электроннае выданьне

Код тавару: 3581

Год: 2012

Аўтар(ы): Макараў Максім, Латушкін Андрэй

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства

9.90 EUR

Кніга магістрата места Полацка 1727 г. / А.М. Латушкін, М.Дз. Макараў – Беласток: Беларускае навуковае таварыства. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2012. – 406 с.
 
Значэнне Полацка для гісторыі нашай краіны цяжка пераацаніць. У XV—XVIII стст. ён быў адным з найбуйнейшых местаў не толькі Беларусі, але і ўсяго Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя гэтага старажытнага палітычнага і эканамічнага цэнтра паўночнай Беларусі ўжо некалькі стагоддзяў прыцягвае ўвагу даследчыкаў. Аднак, нягледзячы на значную колькасць апублікаваных навуковых прац, можна ўпэўнена сцвярджаць, што асобныя перыяды мінулага Полацка вывучаныя недастаткова. Адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё даследаванняў па гісторыі места першых трох чвэрцяў XVIII ст., з’яўляецца тое, што дакументальная спадчына полацкага магістрата гэтага часу, нягледзячы на яе адносна добрую захаванасць, практычна не публікавалася і дагэтуль застаецца па-за ўвагай навуковай грамадскасці.
 
ISBN 83-60456-21-6

Асобныя часткi: