Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. Электроннае выданьне
Код тавару: 4047
Год: 2013
Аўтар(ы): Белы Алесь
Тып выданьня: e-кніга
Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”
Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ—XVIII стст. / Алесь Белы. — 2-е выд., папраўл. і дапоўн. — Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 468 с.
«Хроніка Белай Русі» — істотна перапрацаванае і дапоўненае выданне манаграфіі 2000 г., прысвечанай гісторыі ўзнікнення хароніма «Белая Русь» і яго паступовага дастасавання да тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь, разгледжаных у рэчышчы «гісторыі ідэй». У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя «Белай Русі» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох іъ народаў Еўропы. Артыкулы і нарысы аўтара па гісторыі картаграфавання тэрыторыі Беларусі, яе адлюстравання ў заходнееўрапейскай іканаграфіі і іншыя матэрыялы дапаўняюць асноўную частку кнігі, ствараючы маштабную карціну эвалюцыі вобраза краіны ў ХІІ—ХVІІІ, разгледжанай скрозь прызму імагалогіі — новай сінтэтычнай гістарычнай дысцыпліны.
ISBN: 978-5-9904531-1-1