Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба за дэмакратыю ў Сербіі і Беларусі. Электроннае выданьне

Код тавару: 5988

Год: 2015

Аўтар(ы): Сіліцкі Віталь

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”

9.90 EUR

Доўгая дарога ад тыраніі: посткамуністычны аўтарытарызм і барацьба  за дэмакратыю  ў  Сербіі і Беларусі / Віталь Сіліцкі — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 368 с.
 
Кніга вядомага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага (1972—2011), не скончаная з-за ранняй смерці аўтара — падсумаванне яго ранейшых даследаванняў. Аўтар канцэпцыяў прэвентыўнага аўтарытарызму і аўтарытарнага інтэрнацыяналу, Сіліцкі бярэ выпадкі Беларусі і Сербіі, каб зрабіць бліскучы параўнальны аналіз,  паказаць падабенствы  і  адрозненні  ў  іхных  гістарычных  лёсах  і палітычных рэжымах, адлюстраваць стратэгіі і вынікі дзейнасці палітычных гульцоў,  сярод  якіх  у  адпаведных  краінах  вылучаліся  постаці  Слабадана Мілошавіча і Аляксандра Лукашэнкі. Перад намі — грунтоўны і падрабязны  гід  па  палітычнай  траекторыі  Беларусі  і Сербіі пасля  знікнення  савецкай  і югаслаўскай, збольшага намінальных федэрацыяў. Акрамя таго, гэтая кніга —  практычны дапаможнік па метадалогіі палітычных даследаванняў, дзе аўтар выкарыстоўвае шырокі арсенал срокаў паліталагічнага аналізу і выдатна раскрывае ключавыя паняцці дэмакратызацыі, маніпуляцыйнага і прэвентыўнага аўтарытарызму.
 
ISBN 978-5-00076-024-6 

Асобныя часткi: