Нацыянальнасьць — Беларус. Электроннае выданьне

Код тавару: 6272

Год: 2017

Аўтар(ы): Латышонак Алег

Тып выданьня: e-кніга

Выдавец(тва): ТАА “Інбелкульт”

9.90 EUR

Нацыянальнасьць — Беларус / Алег Латышонак; навук. рэд. Аляксандр Пашкевіч. — 3-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2017. — 720 с.
 
У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.
 
ISBN 978-5-00076-036-9

Асобныя часткi: