№ 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках. Электроннае выданьне

Код тавару: 6532

Год: 2018

Аўтар(ы):

Тып выданьня: e-часопiс

Выдавец(тва): ТАА «Гайсак»

9.90 EUR

Выпуск часопіса «ARCHE» прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і выдадзены цалкам у колеры.  Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. Адпаведна, фармат выдання быў значна павялічаны. У ім друкуюцца сотні толькі аўтэнтычных фотарэпрадукцый, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР: партрэты ейных лідараў, рознага кшталту дакументы, у тым ліку ўстаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі. Даюцца факсіміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.
Гэты нумар дазваляе чытачу паглыбіцца ў свет БНР і Акту 25 сакавіка 1918 года. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі і праз сто гадоў:  беларуская мова як мова урадовых актаў, уніформа і знакі адрознення беларускіх вайскоўцаў, беларуская нацыянальная сімволіка, і г. д. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.

Асобныя часткi: