Габрыель Гарсія Маркес (нар. у 1928) – калюмбійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1982). Раман «Каханьне падчас халеры» выйшаў друкам у 1985 годзе. Летась правы на яго экранізацыю былі выкупленыя адной галівудаўскай кампаніяй за 3 млн даляраў ЗША.
Пераклад раману на беларускую мову – апошні з большых твораў у сваім жыцьці – зьдзейсьніў славуты перакладчык і грамадзкі дзеяч Карлас Шэрман.