Юрась (Юры) Сяргеевіч Юркевіч – гісторык, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары Эстоніі і Літвы, сканчыў Талінскі тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасць “адміністрацыйнае кіраванне”, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту па спецыяльнасці “ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны”, дактарант гісторыі Універсітэта Вітаўта Вялікага (Каўнас). Сфера інтарэсаў: гісторыя Беларусі першай паловы ХХ ст.