Аляксей Вячорка — архітэктар, супрацоўнік Пінскай праектна-канструктарскай майстэрні «МАРС». Навуковы кіраўнік па гістарычнай забудове горада Пінска. Сфера даследчых інтарэсаў звязаная з краязнаўствам, турызмам, гісторыяй архітэктуры, гісторыяй малой радзімы, якой з’яўляецца вёска Гарадная на Століншчыне.