Аляксандр Лукашэнка (30 або 31 жніўня 1954, г. п.Копысь, БССР, СССР) — дзеючы прэзідэнт Беларусі (з 1994), галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. Старшыня Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (1997). Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (1997).