Міхаіл Цесавец - нарадзіўся ў 1952 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Фрунзенскага райвыканкама горада Мінска, начальнікам Галоўнага кіравання Дзяржаўнай Аховы Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1995 кіраваў гвалтоўным выправаджэннем з залы паседжанняў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дэпутатаў апазіцыі, якія распачалі галадоўлю супраць правядзення А.Лукашэнкам рэферэндуму пра скасаванне нацыянальнай сімволікі і надання рускай мове статусу дзяржаўнай. Дэпутат Вярхоўнай Рады Беларусі (1990-1995), член Камісіі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і змагання са злачыннасцю.У снежні 1999 г. прызначаны прадстаўніком Міністэрства ўнутраных спраў рэспублікі пры Амбасадзе Беларусі ў Літве.
Ня маеце акаўнту? Зарэгіструйцеся
Забыліся пароль?
DRM - гэта адмысловая сістэма абароны файлаў ад незаконнага капіяваньня. Больш падрабязна