Лешак Калакоўскі — адзін з найбольш вядомых у сьвеце польскіх філёзафаў, гісторык філязофіі, прызнаны майстра алегарычнай прозы, эсэіст, публіцыст. Сфэра яго навуковых зацікаўленьняў вагаецца ад лібэралізму XIX стагодзьдзя да філязофіі культуры і рэлігіі. Пачынаючы толькі з 1996 году ў Польшчы было выдадзена 12 кніг гэтага аўтара: «Gщуwne nurty marksizmu.Czжъг I. Powstanie», Zysk i S-ka, 2000 (у кнізе апісваецца гісторыя марксізму; аўтар стараецца даць уяўленьне аб гісторыі дактрыны, зьмясьціўшы найважнейшыя зьвесткі, якімі можа скарыстацца кожны); «Mini wykщady o maxi sprawach», Znak, 1999; «Mini wykщady o maxi sprawach — seria druga», Znak, 2000; «Kultura i fetysze», PWN, 2000 ; «Moje sщuszne pogщаdy na wszystko», Znak, 1999 ; «Stan filozofii wspущczesnej», Jurgen Habermas..., IFiS PAN, 1996; «Rozmowy z diabщem», Prуszyсski i S-ka, 1998; «Myъli wyszukane», Znak, 2000; «Bergson», PWN, 1997 ; «Jeъli Boga nie ma... Horror metaphysicus», Zysk i S-ka, 1999; «Ъwiadomoъг religijna i wiжz koъcielna — studia nad chrzeъcijaсstwem bezwyznaniowym XVII wieku», PWN, 1997 ; «Mini wykщady o maxi sprawach. Seria trzecia i ostatnia», Znak, 2000. Лешак Калакоўскі — чалец Ганаровага Камітэту Цэнтру палітычнай думкі ў Кракаве. У 2000 годзе напісаў паслоўе да перавыдадзенага ў Лёндане польскага перакладу «Мовазнаўства» Іосіфа Сталіна.Выбраную бібліяграфію твораў Калакоўскага можна знайсьці на інтэрнэт-старонцы http://www.polska2000.pl/en/authors/kolakowski_leszek.html. Бібліяграфія ўлучае ў сябе пераклады яго твораў на нямецкую, ангельскую, харвацкую, чэскую, францускую, сэрбскую, швэдзкую і гішпанскую мовы. Поўная ж бібліяграфія твораў Калакоўскага з 1947 і да 1996 году ўлучна месьціцца пад інтэрнэт-адрасам http://eber.kul.lublin.pl/~polhome/PolPhil/KolakBiblio.html. (Фота: wikipedia.org)