Анатоні Падраза — вядомы польскі гісторык і культурны дзеяч. Прафэсар, доктар габілітаваны. Працуе ў Інстытуце гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту (Кракаў). Намесьнік старшыні «Усходнеэўрапейскай камісіі» пры Польскай акадэміі навук. Гэтая камісія ўлучае каля 40 дасьледнікаў, што займаюцца рознымі аспэктамі гісторыі і культуры Ўсходняй Эўропы. Ёй падрыхтаваны энцыкляпэдычны даведнік па Ўкраіне. Чалец Грамадзкага камітэту аднаўленьня помнікаў архітэктуры Кракава. Удзельнічаў у стварэньні нядаўна выдадзенай калектыўнай манаграфіі «Krуlowie elekcyjni. Leksykon biograficzny. Praca zbiorowa pod redakcjа Ireny Kaniewskiej (Wydawnictwo Literackie)» — навукова-папулярнай біяграфіі ўсіх выбраных каралёў Рэчы Паспалітай. У 1999/2000 навучальным годзе прачытаў курс лекцыяў на гістарычным факультэце Ягелонскага ўнівэрсытэту пад назвай «Europa jedna i podzielona w czasach nowoэytnych (XVI–XVIII w.) — rozwaэania o wielkich regionach historycznych». Здабыў вядомасьць ува ўсёй Польшчы сваімі дасьледаваньнямі на тэму «Польска-ўкраінскія дачыненьні эпохі Новага часу». (Фота: pl.wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1