Даніла Васілеўскі (17.12.1889, в. Новае Сяло Віцебскага павету, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобл. — 28.12.1963, Феадосія, Крым) — беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог. Навучаўся ў Полацкай настаўніцкай сэмінарыі, затым у Віцебскім настаўніцкім інстытуце. З 1919 г. працаваў інструктарам школ на Віцебшчыне, пазьней — інспэктар народнай асьветы ў Воршы. У 1923 г. арганізоўвае Віцебскае губэрнскае бюро краязнаўства, з 1924 г. — намесьнік старшыні Аршанскага акруговага таварыства краязнаўства. З 1930 г. — у Магілёве, дэкан геаграфічнага факультэту Магілёўскага пэдінстытуту. Удзельнічаў у раскопках верхнепалеалітычнай стаянкі Бердыж. Дасьледаваў гісторыю беларускай літаратуры ХІХ ст., кнігадрукаваньня, пытаньні этнаграфіі і сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Разам з групай іншых выкладчыкаў і навукоўцаў быў абвінавачаны ў прыналежнасьці «да контрарэвалюцыйнай нацдэмаўскай контрабанды ў працэсе выкладаньня». Арыштаваны 9.12.1936 г., высланы ў Котлас (Архангельская вобл.). Потым працаваў буравіком у Варкуце. Пасьля вызваленьня з 1945 г. — тэхнік-геоляг у Варкуце. Рэабілітаваны ў 1956 г. Апошнія гады пражыў у Феадосіі.

(Фота: vlib.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 3