Міхаіл Мялешка (1892—1941) — гісторык, этнограф, публіцыст. Нарадзіўся ў в. Скары Вялейскага павету Віленскай губэрні (сёньня — у Мядзельскім раёне). З 1911 г. працаваў на фабрыках у Санкт-Пецярбургу, удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. З 1917 г. — чалец Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 г. працаваў у Віцебскім аддзяленьні Белнацкаму. У 1918—1921 навучаўся ў Віцебскім аддзяленьні Маскоўскага археалягічнага інстытуту. Працаваў у Віцебскім археалягічным інстытуце і Губэрнскім архіве. Ад лістапада 1922 г. у Менску, дзе працаваў у Цэнтральным дзяржаўным архіве БССР. З 1923 г. у Інбелкульце. Дасьледаваў праблемы прыгоннага права, падзеі паўстаньня 1863—1864 гг. і рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 18.07.1930 г. па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і ў наступным годзе сасланы на 5 гадоў у Самару. У 1938 г. арыштаваны паўторна. Вызвалены з-пад сьледзтва 4.03.1940 г. Памёр у Самары. Рэабілітаваны пасьмяротна.

(Фота: niab.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1