Янка Ляўчук — нарадзіўся ў 1901 г. у Бельскім павеце Гарадзенскай губэрні (цяпер Падляскае ваяв. Польшчы). У 1930-х гадах працаваў дацэнтам Менскага вышэйшага пэдагагічнага інстытуту. Арыштаваны 10.6.1936 г. Асуджаны асобай нарадай пры НКУС за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлягер у Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 19.7.1989.