Сэмэздын Мэхмэдынавіч (Semezdin Mehmedinović, нар. у 1960) — знаны баснійскі пісьменнік і кінематаграфіст. Атрымаўшы спецыяльнасць бібліятэказнаўства і параўнальнае літаратуразнаўства, працаваў у Сараеве ў рэдакцыях перыядычных выданняў. На пачатку 90-х быў адным з заснавальнікаў часопісаў «Фантом свабоды» і «БГ Дані». Аблогу Сараева 1992—95 гг. перажыў разам з сям’ёй у горадзе, а ў 1996-м эміграваў у ЗША. Найбольшую вядомасць у свеце атрымала яго кніга лірычных запісаў «Сараева-блюз», напісаная збольшага падчас вайны ў Босніі і Герцагавіне.