Фларыян Чарнышэвіч (Florian Czarnyszewicz, 1900—1964) — польскі «крэсовы» пісьменнік. Нарадзіўся ў Бабруйску ў асадніцкай сям’і. Удзельнічаў у польска-бальшавіцкай вайне 1920 г., пасля Рыжскага міру эміграваў у Вільню, а праз чатыры гады ў Аргентыну, дзе застаўся да канца жыцця. Найбольш вядомы яго раман «Надбярэзінцы» (1942).