Джгумпа Лагіры (Jhumpa Lahiri) нарадзілася ў 1967 годзе ў Лондане ў сям’і бенгальскіх імігрантаў. Джгумпа — мянушка, яе сапраўднае імя — Ніланджана Судэшна. У двухгадовым узросце яе прывезлі ў ЗША, дзе яна жыве і цяпер. За дэбютны зборнік апавяданняў «Талмач хваробаў» (1999) атрымала Пуліцэраўскую прэмію. На сённяшні дзень Джгумпа Лагіры — аўтарка чатырох белетрыстычных кніг.