Сямейнай мянушкай Леанны Хоў (LeAnne Howe, нар. у 1951) была Аналітубі, што азначала «Тая, хто расказвае і забівае». Яе апавяданне «Амерыканка ў Нью-Ёрку» дакладна адпавядае гэтаму тлумачэнню. Толькі нядаўна індзейскі народ пазбыўся ролі бязвольных гасцей і ахвяраў на іхнай, па сутнасці, зямлі. Твор Хоў гучыць як вызвалены, адроджаны голас індзейскага народа, які апісвае рэчаіснасць з гумарам, горыччу, дзёрзкасцю і спагадай. Аўтарка адмовілася падначаліцца абмежаванням і вымогам амерыканскага грамадства і гучным голасам заспявала старыя падарожныя песні пра новыя гісторыі на слэнгу рэзервацый і жаргоне гарадскіх гета. «Амерыканка ў Нью-Ёрку» — гэта аповед сучаснай амерыканскай індыянкі, у якім стылістычна і сюжэтна спляліся гісторыя падарожжа па дзіўных, экзатычных месцах з традыцыяй вуснай народнай творчасці.

(Фота: wordspacedallas.com)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1