Францішак Галас (1901—1949) — выбітны чэшскі паэт, моўны эксперыментатар і майстар метафары. Лірычныя абразкі пад назвай «Я вярнуся туды» былі напісаныя ў 1939 ці 1940 годзе, то бок у часе, калі яшчэ нядаўна свабодная і прагрэсіўная краіна зрабілася нацысцкім пратэктаратам. У апеты ў тэксце Кунштат на мараўскай Высачыне, дзе Францішак Галас правёў дзіцячыя гады, паэт урэшце вярнуўся навечна спачываць пасля сваёй смерці.