Якуб Колас(сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882 - 1956) – беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, педагог, грамадзскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).