Язэп Лёсік (1883—1940) — беларускі мовазнавец, грамадзкі і палітычны дзеяч, пісьменьнік, пэдагог. Акадэмік АН Беларусі (1928). Вучыўся ў Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі (1898—1899), скончыў НоўгарадСеверскае гарадзкое вучылішча (1902). У 1905 і 1911 гг. арыштоўваўся за ўдзел у рэвалюцыйных выступленьнях. Адбываў пакараньне ў Кірэнску і Бадайбо Іркуцкай губэрні. Быў адным зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917—1918 гг. рэдагаваў газэту «Вольная Беларусь». З 1921 г. выкладаў у БДУ і Белпэдтэхнікуме. З 1922 г. — правадзейны член Інстытуту беларускай культуры. Адзін з ініцыятараў скліканьня Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Аўтар шматлікіх падручнікаў па правапісе і граматыцы беларускай мовы.

(Фота: wikipedia.org)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 6