Павал Каравайчык (1896 - 1937) – беларускі крытык, публіцыст, паэт, медык. У 1922-1926 г. працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», у Інбелкульце. У 1926-1930 г. у клініцы медыцынскага факультэта БДУ. Арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі», сасланы на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны ў 1937 г., прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны.

(Фота: kamunikat.fontel.net)