Яўген Мірановіч — гісторык, грамадзка-культурны дзеяч. Мае ступень доктара гуманітарных навук. Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэта. Галоўныя кірункі дасьледаваньняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі.