Алесь Мемус – беларускі мастак. Нарадзіўся 13 верасня 1939 года ў вёсцы Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся ў жывапісна-педагагічным мастацкім вучылішчы ва Уладзівастоку (1958–1966), у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Ільі Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград, 1968–1974, графічны факультэт). Выкладаў на мастацка-графічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Сяргея Кірава (з 1995 – Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт; з 1998 – імя Пятра Машэрава) (1974–1999). Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2008 (секцыя графікі). Удзельнік выставак з 1978. Жыве ў Віцебску з 1974.

(Фота: nspaper.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1