Унабомбэр (Тэадор Качынскі) - амерыканскі матэматык, анархіст і сацыяльны крытык, адпраўляў бомбы па пошце. Ён нарадзіўся ў Чыкага, Ілінойсе, вылучыўся ў асяроддзі акадэмікаў у раннім узросце, бо быў вундэркіндам. Качынскі атрымаў студэнцкую ступень у Гарвардскім універсітэце і стаў доктарам філасофіі і матэматыцы ў Мічыганскім універсітэце. Ён стаў старэйшым выкладчыкам у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі ў 25 гадоў, але зыйшоў з пасады двума гадамі пазней. З 1978 па 1995 Качынскі адправіў 16 бомбаў поштай, мэтамі былі ўніверсітэты і авіялініі. У выніку загінула 3 чалавека і 23 было паранена. Качынскі адправіў ліст у Нью Ёрк таймс 24 красавіка 1995 г., і паабяцаў «устрымацца ад тэрарызму», калі Таймс ці Вашынгтон пост апублікуе яго маніфест. У яго працы «Індустрыяльнае грамадства і яго будучыня» (таксама званай «Маніфест Унабомбэра»), ён тлумачыў, што яго бамбёжкі былі крайняй мерай, але ўсёткі неабходнай для таго, каб прыцягнуць увагу да працэсу памяншэнню чалавечай волі ў грамадстве з-за сучасных тэхналогій патрабавальных буйнамаштабнай арганізацыі. Ідэалогію Тэадора, як правіла, лічаць блізкай да анарха-прымітывізму.

(Фота: dystopia.me)

 

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1