Барыс Ляпешка - доктар гістарычных навук, прафесар філасофіі. Прафесар факультэта права і адміністрацыі Апольскага ўніверсітэта (Рэспубліка Польшча), прафесар кафедры філасофіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна. Аўтар прац па логіцы, метадалогіі гісторыі, філасофіі, сярод якіх «Філасофскі партрэт Уладзіміра Салаўёва» (1997), «Эўрыстычная роля аналогіі ў гістарычным спазнанні» (1999), «Homo historicus» (2001), «Логіка ў прававой практыцы» (2002), «Лагічныя асновы гістарычнага даследавання» (2004), «Дыялогі з Васілём Розановым» (2005), «Метадалогія і логіка гісторыі» (2007), «Метадалогія гісторыі. Кароткая энцыклапедыя» (2008), «Філасофія гісторыі: беларускі кантэкст» (2009), «Крышталізацыя нацыянальнай ідэі» (2010) і іншыя. У форме эсэ, максім і мініяцюр  выдадзены кнігі «Філасофія, ідэалогія, культура» (2004), «Эгаістычная сацыялогія» (2005), «Імпрэсіянізм думкі» (2006), «Споведзь конформиста» (2008). У жанры  мастацкай прозы апублікавана «Альма мацюкальная» (2007), «Радня» (2008), «Вярнуцца з Брэмена» (2008), «Тры дня ў верасні» (2012).

(Фота: philosophy.brsu.by)

Усяго твораў гэтага аўтара ў Кнігарні: 1