Максім Стрыха— эсэіст, паэт, перакладчык. Доктар фізыка-матэматычных навук, адзін з заснавальнікаў партыі “Сабор” і Фронту нацыянальнага паратунку. Знаўца беларускае літаратуры і Беларусі, перакладчык твораў Адама Глёбуса і Славаміра Адамовіча на ўкраінскую мову. Удзельнічаў у шэрагу беларуска-ўкраінскіх канфэрэнцый. Артыкулы М. Стрыхі друкаваліся ў часопісе “Фрагмэнты” і газэце “Наша Ніва”.