Юры Іздрык (нар. 1962) - Празаік, паэт, культуразнаўца. Жыве ў гарадку Калуш і Львове. Належыць да Станіслаўскае (Івана-Франкоўскае) групы творцаў. Заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу “Четвер”. Аўтар аповесьці “Острів Крк” (1994), паэтычнага зборніку “Станіслав і 11 його визволителів” (1996), а таксама раману “Воццек” (1996). Адзін зь лідэраў постмадэрнізму ва ўкраінскай літаратуры 90-х.