Ігар Рымарук(1958 - 2008) – украінскі паэт, галоўны рэдактар (разам з Багданам Пэўным) часопісу “Сучасність”. Адзін зь лідэраў мадэрністаў-“васемдзясятнікаў”, у якім нібы ўвасобілася іхнія эрудыцыя, інтэлігентнасьць, прафэсіяналізм, хрысьціянскае шукальніцтва і вялікая ўвага да мовы.
(Фота: uk.wikipedia.org)