Васіль Сёмуха (1936, хутар Ясенец на Пружаншчыне) - найбуйнейшы беларускі перакладчык ХХ стагодзьдзя. У 1990-я гады выйшлі ягоныя пераклады Ніцшэ, Гесэ, Грымэльсгаўзэна, Зюскінда. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. Звольнены з пасады рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура” пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады з палітычных матываў.