Ян Шумскі — гісторык, супрацоўнік Польскай акадэміі навук. Нарадзіўся і выгадаваўся ў Беларусі. Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Беларусі ў савецкі перыяд, польская меншасць у Беларусі, гістарычная палітыка СССР у краінах “народнай дэмакратыі”. У пачатку 2010 г. у Кракаве выйшла яго манаграфія “Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii”.