Магдалена Уйма — польскі гісторык, доктар габілітаваны, прафесар Апольскага ўніверсітэта. Даследуе палітычную і эканамічную гісторыі Рэчы Паспалітай XVI—XVIII стст. Аўтарка дзвюх манаграфій: «Sejmik lubelski w latach 1572—1696» (Варшава, 2003) і «Latyfundium Jana Sobieskiego 1652—1696» (Аполе, 2005).